Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Бірме могуць прывесьці да гістарычных пераменаў. Аун Сан Су Чжы можа перамагчы


Выбары ў Бірме (М'янме) сёньня могуць прывесці да гістарычных пераменаў. Чакаецца, што большасьць у парлямэнце можа атрымаць Нацыянальная ліга за дэмакратыю, якую ўзначальвае ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронца Аун Сан Су Чжы.

На першых самых свабодных за 25 гадоў парлямэнцкіх выбарах у Мьянме прагаласавалі каля 80% выбарцаў. Згодна з прынятай ваенным рэжымам канстытуцыяй, за прадстаўнікамі ўзброеных сілаў у абедзьвюх палатах зарэзэрваваная чвэрць усіх месцаў. Апазыцыя змагаецца за адмену гэтых палажэньняў, згодна з якімі сама Аун Сан Су Чжы ня можа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.

Праваабаронца правяла пад хатнім арыштам амаль 20 гадоў і стала адной з самых вядомых у сьвеце палітвязьняў.

Аун Сан Су Чжы была вызваленая ў 2010 годзе ў выніку распачатых у Мьянме лібэральна-дэмакратычных рэформаў. У 2012 годзе яе партыя перамагла на прамежкавых выбарах у парлямэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG