Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Лёндане пакажуць «Пакаленьне Jeans». Жывая трансьляцыя


Пачатак трансьляцыі ў 22:00 па менскім часе.

5 лістапада ў рамках двухтыднёвага фэстывалю «Пастаноўка рэвалюцыі» (Staging a revolution) у Лёндане будзе паказаны спэктакаль «Пакаленьне Jeans».

Онлайн-трансьляцыю будзе праводзіць Беларускі Свабодны Тэатар пры падтрымцы CultureHub і HowlRound.

«Пакаленьне Jeans» (2006) — аўтабіяграфічны дыялёг пра рок-музыку і супраціў, напісаны і выкананы сузаснавальнікам Беларускага Свабоднага Тэатру Мікалаем Халезіным, з музыкай DJ Laurel. У часы СССР у Беларусі было забаронена насіць джынсы і слухаць рок-музыку. КДБ мог арыштаваць за куплю і продаж джынсаў і пласьцінак. Халезін, які быў затрыманы на мітынгу ў 2004 годзе, паказвае справаздачу аб дэградацыі ў зьняволеньні, аб юнацкай любові і распавядае, як джынсы сталі сымбалем свабоды пры дыктатуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG