Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі крыўдуюць, што Беларусь працягвае пастаўляць зброю Азэрбайджану


Танкі Т-72, ілюстрацыйнае фота
Танкі Т-72, ілюстрацыйнае фота

Як піша сайт PanARMENIAN.Net, згодна са зводнай табліцай сусьветнага імпарту і экспарту ўзбраеньняў у 2006–2017 гадах Цэнтру аналізу сусьветнага гандлю зброяй, Беларусь з 2006 году застаецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі ў Азэрбайджан.

У 2005–2006 гадах было пастаўлена 60 танкаў «Т-72», яшчэ 62 — у 2012-м. У 2008–09 гадах пастаўлена 12 203-мм гармат 2С7 «Пион», у 2010 годзе — 30 122-мм гаўбіц «Д-30», у 2009–2012 гадах — 6 штурмавікоў «Су-25».

Беларусь не абмяжоўвае супрацоўніцтва з Азэрбайджанам толькі пастаўкамі ўзбраеньня. Прадпрыемствы краіны таксама правялі працы па мадэрнізацыі азэрбайджанскіх зэнітна-ракетных комплексаў «БУК-М1», ЗРК «Оса» і ЗРК «Печора». Акрамя гэтага, з 2013 году ідуць пастаўкі беларуска-ўкраінскіх зэнітных комплексаў T-38 «Стилет», пастаўкі плянуецца завяршыць у 2016 годзе.

PanARMENIAN.Net дадае, што зброю Азэрбайджану таксама пастаўляюць Расея і Казахстан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG