Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая расейская падводная лодка зламалася падчас паходу ў Чорнае мора


Дызэль-электрычная падводная лодка «Растоў-на-Доне».
Дызэль-электрычная падводная лодка «Растоў-на-Доне».

Дызэль-электрычная падводная лодка «Растоў-на-Доне», перададзеная ВМФ Расеі ў канцы 2014 года, з-за тэхнічных непаладак перапыніла паход з Баранцава мора ў Чорнае мора. Плянавалася, што ў сьнежні яна прыбудзе да месца пастаяннага базавання ў Наварасійск.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў караблебудаўнічай галіне. Прычыны непаладак не ўдакладняюцца.

Блогер Ілля Курганоў паведаміў са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў ВМФ, што на падлодцы адбылася аварыя энэргаўстаноўкі. Паводле яго зьвестак, буксір даставіў лодку ў Кранштат для рамонту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG