Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: Партыя Саакашвілі апярэджвае кіроўную партыю Грузіі


Бідзіна Іванішвілі (зьлева) і Міхаіл Саакашвілі. Архіўнае фота.
Бідзіна Іванішвілі (зьлева) і Міхаіл Саакашвілі. Архіўнае фота.

Калі б парлямэнцкія выбары, намечаныя ў Грузіі на 2016 год, адбыліся зараз, апазыцыйная партыя Міхаіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» вярнулася б да ўлады, а кіроўная кааліцыя «Грузінская мара» заняла б другое месца, перайшоўшы ў апазыцыю. Такія вынікі апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага «Нацыянальным дэмакратычным інстытутам» (NDI) ЗША.

13% з тых, хто гатовы ўзяць удзел у будучых парлямэнцкіх выбарах і ўжо вызначыўся ў сваіх перавагах, заявілі, што будуць галасаваць за партыю экс-прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух»; 11% выказалі гатоўнасьць падтрымаць кіроўную кааліцыю «Грузінская мара» прэм’ер-міністра Іраклія Гарыбашвілі.

Упершыню пасьля перамогі на парлямэнцкіх выбарах 2012 года, «Адзіны нацыянальны рух» апярэдзіў «Грузінскую мару», якая заснаваная былым прэм’ер-міністрам, мільярдэрам і мэцэнатам Бідзінам Іванішвілі.

Іншыя апазыцыйныя партыі, паводле вынікаў апытаньня, не пераадольваюць пяціадсоткавы бар’ер.

Вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня аўтарытэтнай амэрыканскай арганізацыі выклікалі бурную рэакцыю: лідэры «Грузінскай мары» абвінавацілі NDI ў махінацыях і падтасоўцы вынікаў на карысьць экс-прэзыдэнта Саакашвілі, які да гэтага часу ўзначальвае апазыцыйную партыю ў Грузіі, хоць і зьяўляецца грамадзянінам Украіны і кіраўніком Адэскай вобласьці. Грузінскія ўлады ўсё яшчэ не завяршылі ўсе працэдуры па пазбаўленьні грамадзянства былога прэзыдэнта.

Сам былы прэзыдэнт, неадкладна адгукнуўшыся на сэнсацыйныя вынікі апытаньня, напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яго партыя лідзіруе ў рэйтынгах «нягледзячы на ​перасьлед з боку расейскага алігарха Іванішвілі, арышты або выгнаньне з краіны ўсіх яе асноўных лідэраў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG