Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Лукашэнку больш за 80%, Караткевіч — каля 5%. Спантаннае шэсьце да Плошчы Незалежнасьці

11 кастрычніка ў Беларусі адбыліся пятыя прэзыдэнцкія выбары. Паводле дзяржаўных экзыт-полаў, Лукашэнка перамог, а Тацяна Караткевіч займае другое ці трэцяе месца.

22:50 11.10.2015

У Ваўкавыску з участка выставілі незалежнага назіральніка

Гэта адбылося падчас падліку галасоў, калі незалежны назіральнік Віталь Гуляк зрабіў заўвагу старшыні камісіі.Паводле Гуляка, ён хацеў уручыць старшыні камісіі складзены ім акт на сяброў выбарчай камісіі пасьля таго, як яны зьмяшалі бюлетэні з асноўнай скрыні разам з тымі, якія былі ў дзьвюх скрынях для хатняга галасаваньня.Гуляк заявіў старшыні камісіі, што такім чынам яны парушылі артыкул 55 Выбарчага кодэксу. Падчас падліку галасоў, паводле Гуляка, вынікі не агалошваліся.

22:49 11.10.2015

На Плошчы склалі пратакол на 17-гадовага ўдзельніка акцыі

22:03 11.10.2015

Актывіст расчараваны: на Плошчы не было лідэраў апазыцыі

Малады актывіст, які яшчэ нядаўна быў студэнтам, распавёў у жывым эфіры карэспандэнту Свабоды Валеру Каліноўскаму пра сваё расчараваньне ад адсутнасьці лідэра на акцыі пратэсту 11 кастрычніка:

«Людзі прыйшлі, дзе Статкевіч? Я расчараваны. Я расчараваны многімі людзьмі. Глядзіце: многа людзей прыйшло, яны разьлічваць на нешта, хочуць чагосьці, чакаюць чагосьці. Дзе наша падтрымка? Людзі хочуць нейкага легітымнага прадстаўніка. Чаму мы адны тут? Чаму ніхто не падтрымлівае нас з тых законных прадстаўнікоў, за якіх мы галасавалі ці якіх мы падтрымлівалі сваімі пратэстамі?

Так, тут ёсьць мае суайчыньнікі, тут ёсьць шмат людзей, якія са мной, але няма ніводнага „выразьніка агульнай думкі“. Я лічу, што такія людзі ёсьць, якіх я магу назваць сваімі лідэрамі. Статкевіч — адзін зь іх, я хацеў бы тут бачыць Тацяну».

21:58 11.10.2015

Праўладныя экзыт-полы даюць Караткевіч 4-6%

Экзыт-полы паведамляюць, што Аляксандар Лукашэнка набірае на гэтых выбарах больш за 80%.

Вынікі экзыт-полу Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук:

Аляксандар Лукашэнка 82,9%
Супраць усіх 5,9%
Сяргей Гайдукевіч 4,4%
Тацяна Караткевіч 4,3%
Мікалай Улаховіч 2,1%

Вынікі экзыт-пола Інстытута параўнальных сацыялагічных даследаваньняў «Эўразійскі барометар»:

а Лукашэнка 80,3%
Таццяна Караткевіч 5,6%
Сяргей Гайдукевіч 5,1%
Мікалай Улаховіч 1,9%

Вынікі экзыт-полу Моладзевай лябараторыі сацыялягічных дасьледаваньняў Рэспубліканскага саюза грамадзкіх аб’яднаньняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый»:

Аляксандар Лукашэнка 84,1%
Сяргей Гайдукевіч 5,2%
Тацяна Караткевіч 4,9%
Супраць усіх 4,4%
Мікалай Улаховіч 1,4%

Сацыялягічныя службы, што праводзілі экзыт-пол, не ёсьць незалежныя. Яны належаць да лукашэнкаўскай сыстэмы. Ніводны незалежны сацыялягічны інстытут ня быў акрэдытаваны для правядзеньня сацыялягічных апытаньняў на выбарах, падкрэсьлівае «Наша Ніва».

21:55 11.10.2015

Дзьмітрыеў пра экзыт-полы: Пагуляліся ў лічбы на радасьць аднаго чалавека

«Вельмі шкада, што зноўку вырашылі пагуляцца ў лічбы на радасьць аднаго чалавека ў краіне, замест таго каб даць магчымасьць разьвівацца ўсёй краіне. Гэтыя экзыт-полы так ці інакш праводзіліся арганізацыямі, якія зьяўляюцца праўладнымі. А гэта азначае, што яны, найхутчэй, будуць супадаць з афіцыйнымі вынікамі».

21:44 11.10.2015

Караткевіч і Дзьмітрыеў ня зьніклі. Яны вячэраюць у кавярні «Грунвальд»

Раней паведамлялася, што зьніклі Тацяна Караткевіч і кіраўнік яе штабу Андрэй Дзьмітрыеў. Яны не адказвалі на званкі.

Аднак неўзабаве стала вядома, што яны нікуды ня зьніклі, а вячэраюць са сваімі прыхільнікамі і сябрамі каманды ў кавярні «Грунвальд».

21:41 11.10.2015

21:41 11.10.2015

21:39 11.10.2015

21:37 11.10.2015

Пратэстоўцы дайшлі да Чырвонага касьцёла і скандуюць «Жыве Беларусь!»

Некалькі сотняў пратэстоўцаў, якія сёньня ўвечары сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, дайшлі да Чырвонага касьцёла.

Раней каля гатэлю «Менск» рух калёны быў спынены сьцяной з супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным — каля 30-40 чалавек. Але сутыкненьняў не адбылося і дэманстранты ўсё ж такі прайшлі далей.

21:26 11.10.2015

Караткевіч: Няма падставаў давяраць лічбам экзіт-полаў, але яны будуць блізкія да агучаных ЦВК

«Няма падставаў давяраць гэтым лічбам. Вельмі малая колькасьць невядомых арганізацыяў праводзіць гэтыя экзыт-полы. Думаю, што яны будуць блізкія па значэньні лічбам, якія агучыць ЦВК. Мы ведалі, куды ідзем. Мы ведалі, што хочам аб’яднаць людзей і даць ім альтэрнатыву. Гэта самае галоўнае. Вось гэтым лічбам дакладна ніхто ня верыць. Сёньня ўжо ня важна, як падлічваюць, важна, як галасуюць і каму давяраюць. Я лічу, што я ўжо не згублю давер людзей. Будзем працягваць. Мы ад самога пачатку былі настроеныя на маратон»

21:10 11.10.2015

Натоўп рушыў праспэктам Незалежнасьці да Дома Ўраду

21:09 11.10.2015

Статкевіч пра пратэстоўцаў на плошчы: Мая павага гэтым людзям

Мікалай Статкевіч ацаніў выхад некалькіх сотняў актывістаў на Кастрычніцукю плошчу як «маральны крок», які, аднак, ён падтрымаць ня можа.

«Гэта маральны крок. На жаль, у мяне два абмежавальнікі. Я заявіў сваю пазыцыю „ігнору“ і я ігнарую гэтую дату. І яшчэ я атрымаўся лідэрам акцый, якія праходзілі на працягу так званай агітацыйнай кампаніі. І калі я ўзначальваю акцыю з 50 чалавек, то будуць казаць, што ўся апазыцыя правяла апошнюю Плошчу з 70 чалавек — гэта будзе выкарыстоўвацца. Але мая павага гэтым людзям — гэта, безумоўна, патрэбна. Гэта падзея, якая ня будзе лішняй», — заявіў Статкевіч у эфіры Радыё Свабода.

21:09 11.10.2015

Дзяржаўныя экзыт-полы: Лукашэнка атрымаў больш за 80%, Караткевіч ці то другая, ці то трэцяя

21:08 11.10.2015

Замежная прэса пра беларускія выбары: «разьлічвае працягнуць», «гатовыя пераабраць», «будзе пераабраны»

Якую карціну беларускіх выбараў малюе прэса за мяжой? Свабода прыводзіць цытаты з артыкулаў замежных СМІ пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі шмат якія замежныя СМІ вырашылі распавесьці пра палітычную сытуацыю ў Беларусі. Некаторыя, як Deutche Welle, згадваюць пра «глыток сьвежага паветра» напярэдадні выбараў, іншыя, як Al Jazeera, даюць слова самім беларусам, «галасам надзеі і апатыі». Расейскія англамоўныя прапагандысты трымаюцца нэўтральнай пазыцыі. У перамозе Лукашэнкі не сумняецца ніхто: адны лічаць, што ў Лукашэнкі няма канкурэнтаў, іншыя кажуць пра аднаго канкурэнта, які ня зможа дамагчыся другога туру.

21:08 11.10.2015

Афіцыйна: На другім месцы — кандыдат «супраць усіх»

Толькі што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошынаабвясьціла вынікі галасаваньня на закрытых участках у Беларусі — гэта тычыцца вайсковых частак, шпіталяў і санаторыяў.

Тут атрыманыя наступныя дадзеныя:
1-е месца — Аляксандар Лукашэнка з 89%
2-е месца — «супраць усіх»
3-е месца Тацяна Караткевіч
4-е месца Сяргей Гайдукевіч
5-е месца Мікалай Улаховіч

21:07 11.10.2015

Каля 100 актывістаў сабраліся на Плошчы, разгарнулі расьцяжкі і сьцягі

На Кастрычніцкай плошчы анархіст разаслаў чырвоны сьцяг і пратэстуе супраць любых выбараў

Анархіст і мастак Юры Ўрсоў зладзіў на Кастрычніцкай плошчы артыстычную інсталяцыю, галоўны сэнс якой – пратэст супраць любых выбараў і любой улады.

Ён расклаў на плошчы чырвоны сьцяг, цацачны аўтамат і ўлёткі. Сам анархіст надзеў маску і ўзяў у рукі паперку зь лёзунгам «Выборы – буржуазный інстытут».

“Я лічу, што выбары – гэта буржуазны інстытут, і тое, што робіць лібэральны Захад, спрабуючы сказаць, што Беларусь – кепская краіна, якая жыве савецкім мінулым, лічу няправільным. Я зьяўляюся анархістам і выступаю супраць дзейнай улады. Я выступаю за тое, каб грамадзтва было поўнае рэвалюцыйных мастакоў і каб не было ніякай улады”, – заявіў ён у інтэрвію Свабодзе.

21:04 11.10.2015

20:50 11.10.2015

Гомель: галасаваньне «ў плянавым парадку»

На Гомельшчыне ў сьпісы для галасаваньня ўключана 1,1 мільёна выбарцаў. Паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, датэрмінова ў рэгіёне прагаласавалі амаль 38 адсоткаў. Гэта другі паказьнік у краіне — наперадзе толькі Віцебская вобласьць. Назіральнікі адзначалі, што найбольшую актыўнасьць выявілі пэнсіянэры, а таксама студэнты й навучэнцы каледжаў ды ліцэяў, якіх часам прыводзілі на ўчасткі для галасаваньня цэлымі групамі.

20:22 11.10.2015

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG