Таксама Турэччына можа прыпыніць будаўніцтва першай у краіне атамнай станцыі ў правінцыі Мэрсье па расейскім праекце і спыніць пастаўку прадуктаў харчаваньня ў Расею, на якія накладзеныя санкцыі Эўразьвязу.
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган падчас гутаркі з журналістамі на борце свайго самалёта па шляху ў Японію.
«Парушэньне турэцкай паветранай прасторы расейскімі вайсковымі самалётамі, якія наносяць ўдары ў Сырыі, ставіць пад пагрозу глябальныя энэргетычныя праекты», — заявіў турэцкі прэзыдэнт.
Па словах Эрдагана, «Турэччына зьяўляецца галоўным пакупніком прыроднага газу з Расеі. Пры неабходнасьці наша краіна зможа купляць прыродны газ у самых розных месцах і гэта будзе сур’ёзнай стратай для Расеі».
Турэччына выступае супраць нарошчваньня расейскай вайсковай сілы ў суседняй Сырыі і заяўляе, што чарговае парушэньне яе паветранай прасторы расейскімі вайсковымі самалётамі будзе разглядаецца як напад на НАТО.
Парушэньне турэцкай мяжы расейскімі вайсковымі самалётамі адбылося 3 і 4 кастрычніка. У сувязі з гэтым МЗС Турэччыны выказаў рашучы пратэст расейскім уладам.