Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: Нельга дапусьціць наплыву мігрантаў у Беларусь


Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч

У сваім перадвыбарчым выступе кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч заявіў, што праблема з мігрантамі так ці інакш можа закрануць нашу краіну.

«Частка ўцекачоў пад ціскам абставінаў можа накіравацца на ўсход. Чаму я пра гэта не павінен думаць цяпер? Апроч гэтага паток мігрантаў празь Беларусь у ЭЗ ужо ідзе, ён быў заўсёды. Рэспубліка спраўляецца, бо на сёньншяні дзень зьяўляецца транзытам для эмігрантаў. А можа стаць мэтай. Таму ў гэтым пытаньні трэба ўзаемадзейнічаць з Захадам, выпрацоўваць стратэгію з улікам магчымых карыднальных зьменаў. Нельга дапусьціць наплыву мігрантаў у нашу краіну. Супрацоўніцтва па пытаньнях бясьпекі, барацьбы з тэрарызмам павінна набіраць абароты», — адзначыў Гайдукевіч.

Паводле кандыдата, сытуацыя зь мігрантамі, якая склалася ў Эўропе, паказвае неабходнасьць існаваньня межаў паміж краінамі і выразнай дзяржаўнай палітыкі ў кожнай зь іх.

«Відаць, наколькі неабходна, нягледзячы на інтэграцыйныя працэсы, не размываць дзяржаўныя межы і праводзіць сваю ўласную, надзейную нацыянальную палітыку», — сказаў Гайдукевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG