Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі затрымалі групу нелегалаў-пакістанцаў, якія кіраваліся зь Беларусі


Фота: Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны
Фота: Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны

За пяць тысяч даляраў з кожнага пяцёх мужчын абяцалі давезьці з Пакістану ў Нямеччыну.

Падчас правядзеньня апэрацыі «Кардон-2015» украінскія памежнікі затрымалі групу нелегальных мігрантаў, якія ехалі зь Беларусі ва Ўкраіну, паведамляюць украінскія памежнікі.

Па атрыманьні апэратыўнай інфармацыі памежнікі затрымалі чатырох парушальнікаў мяжы на напрамку між украінскім Арэхава (Валынская вобласьць) і беларускім Лелікава (Кобрынскі раён). Паведамляецца, што затрыманым было ад 23 да 26 год.

Усе чацьвёра прыбылі з Пакістана. За ўзнагароду ў 5 тысяч даляраў іх абяцалі даставіць да Нямеччыны, зь Пінску да мяжы іх дастаўлялі на таксоўцы за 800 даляраў ЗША.

У затрыманых былі знойдзеныя мабільныя тэлефоны, ноўтбукі і копія пратаколу пра адміністрацыйнае затрыманьне, складзенага беларускімі праваахоўнікамі за некалькі дзён да таго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG