Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра дасягнуў першага ў верасьні гістарычнага максымуму


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 11 верасьня: даляр вырас на 33 пункты — да 17 840 рублёў, эўра вырас на 61 пункт — да 19 959 рублёў.

Сёньня курс даляра дасягнуў абсалютнага гістарычнага максымуму. Мінулы рэкорд меў месца 26 жніўня, калі даляр дайшоў да ўзроўню 17 836 рублёў.

У той жа дзень, 26 жніўня, гістарычнага максымуму дасягнуў эўра — 20 474 рублі. Пасьля гэтага беларускі рубель на працягу тыдня дэманстраваў адносна даляра і эўра невялікі рост.

Усяго ў жніўні эўра дасягнуў васьмі, а даляр — трынаццаці гістарычных максымумаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG