Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане адмянілі паліталёгію, як «неадпаведную нацыянальнай спадчыне»


Загадам № 310 міністра адукацыі Ўзбэкістану Алішэра Вахабава адменена выкладаньне паліталёгіі ў ВНУ краіны.

Аб падпісаньні гэтага дакумэнта Радыё Свабода паведаміў узбэцкі палітоляг Фарход Таліпаў.

Як стала вядома з загаду міністра, у выкладаным да гэтага часу ў ВНУ краіны прадмеце «Паліталёгія. Тэорыя і практыка будаўніцтва дэмакратычнага грамадзтва ва Ўзбэкістане» адкінута першае слова: «Паліталёгія».

У загадзе ня сказана пра прычыны адмовы ад паліталёгіі. Аднак пра іх напісаў ташкенцкі палітоляг Фарход Таліпаў ў запісе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»

Таліпаў выказаў ад імя сваіх калег нязгоду з адменай выкладаньня паліталёгіі ў ВНУ краіны.

Раней па загадзе міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі Ўзбекістана, пачынаючы з 2013-14 навучальных гадоў у ВНУ краіны быў спынены выпуск палітолягаў. Апошнія дыплёмы па спэцыяльнасьці «Паліталёгія» былі выдадзеныя выпускнікам у 2013 годзе. А цяпер узбэцкія ўлады і зусім адмянілі выкладанне паліталёгіі.

Прычынай адмены прадмета, як сьцьвярджаецца афіцыйна, стала «адсутнасьць навуковай мэтадалёгіі паліталёгіі, вывучэньне тэм гэтага прадмету іншымі прадметамі, наяўнасьць падручнікаў па прадмеце, заснаваных выключна на заходняй літаратуры, якія не адпавядаюць нацыянальнай спадчыне», а таксама неасвятленьне гэтым прадметам «узбэцкай мадэлі».

Фарход Таліпаў рэзка раскрытыкаваў адмену міністэрствам выкладаньня паліталёгіі. Ён параўнаў стаўленьне ўраду Ўзбэкістану да адукацыі са сталінскімі часамі.

Група ўзбэцкіх палітолягаў выступіла з калектыўным лістом пратэсту з нагоды адмены паліталёгіі. Цалкам зь яго зьместам можна пазнаёміцца тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG