Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авакаў: Гранату каля Рады кінуў чалец партыі «Свабода»


Гранату ў праваахоўнікаў пад Вярхоўнай Радай Украіны кінуў Ігар Гумянюк, які зьяўляецца чальцом партыі «Свабода» і байцом дабравольніцкага батальёну «Січ». Пра гэта на брыфінгу ў панядзелак заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Паводле яго, у затрыманага Гумянюка была знойдзеная яшчэ адна граната і чака ад скарыстанай.

Сёньня каля Вярхоўнай Рады Ўкраіны адбыліся сутыкненьні паміж сіламі правапарадку і маніфэстантамі, якія патрабавалі не прымаць зьмены ў Канстытуцыю. Зьмены прадугледжваюць пашырэньне паўнамоцтваў і асаблівы статус Данбасу.

Пасьля галасаваньня, якім былі ўхваленыя зьмены ў Канстытуцыю, маніфэстанты пайшлі штурмам на Раду і пачалі кідаць дымавыя шашкі.

Потым у шэрагі міліцыі і Нацгвардыі кінулі баявую гранату.

Каля ста чалавек былі параненыя, адзін баец Нацгвардыі памёр у шпіталі.

Авакаў паведаміў, што ўжо затрыманыя каля 30 чалавек, аднак міліцыя плянуе правесьці дадатковыя затрыманьні, бо валодае інфармацыяй аб удзельніках беспарадкаў.

Батальён «Січ» — добраахвотніцкі батальён патрульнай службы міліцыі асаблівага прызначэньня, створаны ў чэрвені 2014 года ў структуры Галоўнага ўпраўленьня МУС Украіны ў горадзе Кіеве з чальцоў партыі «Свабода».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG