Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зробіць і чаго ня зробіць ЭЗ у адказ вызваленьне палітвязьняў у Беларусі?


Дзяніс Мельянцоў
Дзяніс Мельянцоў

Свой адказ на гэтае пытаньне прапанаваў у інтэрвію парталу «Наше мнение» старэйшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.

Патрабаваньне вызваліць апанэнтаў улады заставалася галоўнай перашкодай на шляху далейшай нармалізацыі адносінаў Менску і Брусэлю, пра што неаднаразова заяўлялі афіцыйныя асобы ЭЗ. Многія назіральнікі ўжо падкрэсьлілі падабенства папярэдняй адлігі ў дачыненьнях Беларусі і ЭЗ узору 2008-2010 гадоў і цяперашняй. Падобная рыторыка, дзеяньні, а галоўнае — адна і тая ж рацыянальнасьць у аснове — геапалітычная. Тады Беларусь не прызнала незалежнасьць адабраных ад Грузіі тэрыторый і пачала рэальна разглядацца Захадам як частка магчымага санітарнага кардону паміж ЭЗ і Расеяй (як вынік — Беларусь запрасілі ва «Ўсходняе партнэрства»). Зараз Менск таксама мае адрозны ад Крамля погляд

На самай справе, і тады, і цяпер фарсіраваная нармалізацыя адносінаў пачалася ня ў выніку вызваленьня палітвязьняў, а ў выніку правядзеньня Беларусьсю больш аўтаномнай ад Расеі міжнароднай палітыкі, што было адзначана на Захадзе

на падзеі ва Ўкраіне і спрабуе гуляць ролю міратворца. На самай справе, і тады, і цяпер фарсіраваная нармалізацыя адносінаў пачалася ня ў выніку вызваленьня палітвязьняў, а ў выніку правядзеньня Беларусьсю больш аўтаномнай ад Расеі міжнароднай палітыкі, што было адзначана на Захадзе. Але гэтую геапалітычную рацыянальнасьць, зразумелая справа, ніхто не афішуе.

Вынікам гэтай рацыянальнасьці стаў і той факт, што ЭЗ на час «забыўся» пра іншыя патрабаваньні, якія ён раней выстаўляў у якасьці папярэдніх умоваў дыялёгу, і тым больш нармалізацыі адносінаў. Хто цяпер памятае пра «сінюю кніжачку» з 12 патрабаваньнямі? Ды і пра тое, што візавыя санкцыі ў 2004 і 2006 гадах уводзіліся ня толькі і ня столькі як адказ на наяўнасьць у краіне палітвязьняў, а як рэакцыя на парушэньне міжнародных стандартаў выбараў, правоў чалавека і свабоды прэсы. Тым ня менш, гэта вельмі важная акалічнасьць, якую неабходна ўлічваць пры спробе прагнозу далейшых паводзінаў Брусэлю.

Нагадаю, што ў час папярэдняй «разрадкі» пасьля вызваленьня палітвязьняў у жніўні 2008 году Эўразьвяз абмежаваўся толькі пазытыўным заявай. І толькі пасьля правядзеньня парлямэнцкіх выбараў у верасьні таго ж году, якія, дарэчы, не былі прызнаныя АБСЭ цалкам дэмакратычнымі, але быў адзначаны некаторы прагрэс і жаданьне супрацоўнічаць, Брусэль перагледзеў санкцыйную палітыку. Але санкцыі ўсё роўна не былі адмененыя, а была ўжытая наступная формула: санкцыі падаўжаліся яшчэ на год пры адначасовай «замарозцы» іх дзеяньня на паўгода. Гэта значыць ЭЗ павінен быў выканаць літару ўласных рашэньняў і захаваць стымул для выкананьня Менскам умоваў, якія тычацца свабодных выбараў і палітычных свабодаў. Зрэшты, гэта захаваньне «літары» закону не перашкодзіла пачаць супрацоўніцтва зь Менскам на больш высокім узроўні (уключаючы візыты «апошняга дыктатара» ў эўрапейскія сталіцы).

Цяперашняя «разрадка» адрозьніваецца ад папярэдняй прынамсі двума чыньнікамі. Па-першае, зьявілася шматплянавы перамоўны парадак дня, які істотна пашырае магчымасьці і глыбіню камунікацыі. Па-другое, украінскі крызіс зрабіў значна больш істотны ўплыў на рэгіянальную бясьпеку, а міратворчая актыўнасьць Беларусі куды больш паўплывала на зьмену яе міжнароднага іміджу, чым непрызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Зыходзячы з гэтых новых умоваў і вывучаных урокаў папярэдняга раўнда «разрадкі» можна выказаць здагадку, што Брусэль на гэты раз пры адсутнасьці былых ілюзіяў будзе, тым ня менш, больш схільным да кампрамісных рашэньняў і заахвочваньня пажаданых паводзінаў афіцыйнага Менску.

разумеючы намаганьні Лукашэнкі па захаваньні ўнутранай стабільнасьці напярэдадні выбараў і не жадаючы адштурхнуць Беларусь у бок «рускага сьвету», Эўразьвяз пойдзе на перагляд санкцыяў, не чакаючы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак, памятаючы пра сьвятую для кожнага эўракрата літары закону, найбольш верагодным сцэнарам ўяўляецца прыпыненьне дзеяньня санкцыяў бязь іх адмены.

Іншымі словамі, цалкам верагодна, што разумеючы намаганьні Лукашэнкі па захаваньні ўнутранай стабільнасьці напярэдадні выбараў і не жадаючы адштурхнуць Беларусь у бок «рускага сьвету», Эўразьвяз пойдзе на перагляд санкцыяў, не чакаючы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак, памятаючы пра сьвятую для кожнага эўракрата літары закону, найбольш верагодным сцэнарам ўяўляецца прыпыненьне дзеяньня санкцыяў бязь іх адмены. У якасьці дадатковага бонуса афіцыйнаму Менску за добрыя паводзіны і ў якасьці авансу перад выбарамі можа быць зроблены шэраг сымбалічных дзеяньняў — напрыклад, візыт высокага ўзроўню або падпісаньне пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Адмена ж санкцыяў можа быць разгледжаная толькі пасьля таго, як зьявіцца неабходная падстава ў выглядзе хоць бы нязначных, але прыкметных паляпшэньняў у пытаньні правоў чалавека і дэмакратычнасьці выбараў — з-за чаго, уласна, санкцыі і ўводзіліся. Геапалітычны кантэкст, аднак, будзе моцна ўплываць на тое, наколькі прыкметнымі і значнымі павінны быць гэтыя зьмены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG