Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі сыграе ў Англіі на 800-годзьдзе Вялікай хартыі вольнасьцяў


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Сьпявак Лявон Вольскі разам з саксафаністам Паўлам Аракелянам выступяць на «Фэстывалі 800» у Англіі, прысьвечаным 800-годзьдзю Вялікай хартыі вольнасьцяў (Magna Charta Libertatum), якая стала падмуркам сучаснай сыстэмы правоў чалавека.

Фэстываль пройдзе ў графстве Лінкальншыр з 28 жніўня да 6 верасьня. 5 верасьня адбудзецца канцэрт «Слухаем забароненых», на якім выступяць музыкі, доступ да творчасьці якіх на радзіме абмяжоўваюць паводле палітычных матываў.

«Для мяне Хартыя вольнасьцяў, як і ўсё, зьвязанае са словам ВОЛЯ, значыць вельмі шмат. Гэта значыць, што чалавек мае ня толькі абавязкі, патрабаваньні і прадпісаньні, але і правы. І за парушэньне гэтых правоў мусяць адказваць. Таму любы прагрэсіўным дакумэнты любой эпохі — ці то Хартыя вольнасьцяў ці Статут Вялікага Княства — гэта неацэнная рэч. Спадзяюся, мы дажывем да часоў, калі створацца новыя прагрэсіўныя дакумэнты і іх будуць прытрымлівацца і начальнік ЖКГ, і міліцыянт, і судзьдзя, і прэзыдэнт» — сказаў Лявон Вольскі.

Акрамя Лявона Вольскага, у канцэрце маюць браць удзел эгіпецкі сьпявак Рамі Эсам, які ў 2011 годзе падчас рэвалюцыі выступаў на плошчы Тахрыр у Каіры і хіп-хоп выканаўца Фэрмін Мугуруза з Краіны баскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG