Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мядзельшчыне пра пажар паведаміла эсэмэска


Уначы 21 жніўня выратавальнікам паступіла паведамленьне аб пажары ў краме ў вёсцы Брусы Сваткаўскага сельсавету, піша Рэгіянальная газэта.

Пра гэта паведаміла загадчыца крамы. Спрацавала пажарная ахоўная сыгналізацыя, і ёй прыйшло смс-паведамленьне на тэлефон. Адразу падумала, што нехта залез у краму, і выклікала міліцыю. Потым убачыла ў краме задымленьне.

У выніку пажару агонь зьнішчыў стол з касавым тэрміналам, пашкодзіў халадзільную вітрыну і шалі. У цагляным будынку закураны тавар і памяшканьне.

Папярэдняя прычына пажару – няспраўнасьць электрааабсталяваньня, расказаў інспэктар нагляду і прафіляктыкі райаддзелу па надзвычайных сытуацыях Ігар Балаш. Але яшчэ будзе прызначаная экспэртыза.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG