Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцаў чакае скачок цэн на прадукты


У Расіі пастаўшчыкі прадуктаў харчаваньня пачалі паведамляць сеткі продажу аб павышэньні цэн на шэраг катэгорый.

Як паведамляюць «Известия», першыя прэтэндэнты на павышэньне цэн — гарбата, кава, хлеб, алькаголь, гародніна і садавіна, бытавая хімія.

Дырэктар па разьвіцьці Саюзу вытворцаў і пастаўшчыкоў харчовых тавараў Расеі Дзьмітрый Вострыкаў адзначае, што сабекошт большасьці расейскіх прадуктаў моцна, наўпрост або ўскосна, залежны ад курсу замежнай валюты, паколькі значная частка ўпакоўкі, сыравіны, інгрэдыентаў, абсталявання — імпартная.

За апошнія два месяцы расейская нацыянальная валюта патаньнела з 49,2 рубля за даляр да 65 рублёў, з 55 рублёў за еўра — да 72 рублёў. Паслабленьне рубля, як і ў канцы 2014 году, зьвязана з падзеньнем цэн на нафту на сусьветным рынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG