Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пачынаецца суд за «ўкраінскую зорку»


У Таганскім судзе Масквы 17 жніўня пачынаецца працэс над пяцьцю маладымі людзьмі, абвінавачанымі ў тым, што амаль год таму, 20 жніўня 2014 году, яны пафарбавалі зорку на шпілі вышыннага будынка на Кацельніцкай набярэжнай Масквы жоўтай і сіняй фарбай і ўзьнялі там ўкраінскі сьцяг.

Адразу пасьля нашумелай акцыі кіеўскі «руфэр» (так называюць людзей, якія забіраюцца на цяжкадаступныя дахі), вядомы як Mustang Wanted, заявіў, што гэта ён перафарбаваў зорку і вывесіў сьцяг Украіны ў цэнтры Масквы. Фатаграфіі ён апублікаваў у сацыяльных сетках.

Аднак супрацоўнікі Сьледчага камітэту Расеі затрымалі расейскіх «бэйджампэраў» — людзей, якія скачуць з парашутам з будынкаў, мастоў ды іншых аб’ектаў. Супраць затрыманых пачалі крымінальную справу па артыкулах «Хуліганства» і «Вандалізм». Ім пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Амаль год чацьвёра чалавек — 34-гадовы Аляксандр Пограбаў, 27-гадовыя Аляксей Шыракожухаў і Яўгенія Караткова і 26-гадовая Ганна Ляпёшкіна — правялі пад хатнім арыштам, да якога іх прысудзіў яшчэ ў мінулым годзе Таганскі суд Масквы. Пяты фігурант справы — 23-гадовы Ўладзімір Падрэзаў практычна столькі ж часу правёў у сьледчым ізалятары: суд адправіў яго пад варту 28 жніўня мінулага года.

Зьняволены Ўладзімір Падрэзаў
Зьняволены Ўладзімір Падрэзаў

Спачатку сьледчыя заяўлялі, што гэта першыя чацьвёра перафарбавалі зорку і ўзьнялі сьцяг на шпіль вышыннага дому. Потым у сетках зьявіўся зварот Паўла Ушыўца, вядомага як Mustang Wanted, які ўзяў адказнасьць за акцыю на сябе. І вэрсія сьледзтва зьмянілася — цяпер сьледчыя кажуць, што зорку перафарбавалі Ўладзімір Падрэзаў і «Мустанг». Яны ж і павесілі на будынак сьцяг Украіны. А астатняя чацьвёрка, паводле сьледчых, ведаючы, што «Мустанг» перафарбоўвае зорку, скокнула з будынку з мэтай «прыцягнуць увагу да пафарбаванай зоркі».

Пограбаў, Шыракожухаў, Караткова і Ляпёшкіна не адмаўляюць, што ў ноч на 20 жніўня знаходзіліся на даху будынка, аднак заяўляюць, што нічога не фарбавалі і сьцяга не ўзьнімалі. Абвінавачваньні супраць іх будуюцца толькі на паказаньнях яшчэ аднаго «бэйсджампэра» Кірыла Ішуціна, у якога пры затрыманьні знайшлі наркотыкі. Ішуцін кажа, што хлопцы і дзяўчаты ведалі пра акцыю «Мустанг» і бралі ў ёй удзел.

Адвакат Вольга Лукманава
Адвакат Вольга Лукманава

Адвакат Аляксандра Пограбава Вольга Лукманава напярэдадні суду сказала ў інтэрвію Радыё Свабода:

«Маса доказаў сабрана з парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Таксама не канкрэтызаванае само абвінавачваньне, гэта значыць не зразумела, у чым яны абвінавачваюцца. Скакалі? Скакалі. Тым самым прыцягвалі ўвагу да зоркі. А што менавіта, які масавы беспарадак яны прычынялі, што яны парушылі — гэта не пазначана. Гучаць толькі палітычныя тэзісы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG