Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава цалкам спынілася на адну хвіліну, каб ушанаваць памяць удзельнікаў Варшаўскага паўстаньня ВІДЭА


Палякі ўзгадваюць ахвяраў Варшаўскага паўстаньня 1944 г.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00

Ахвярамі паўстаньня сталі каля 200 тысяч чалавек, савецкая армія ў тыя дні знаходзілася побач, але бязьдзейнічала

Варшава цалкам спынілася — на адну хвіліну. Па штогадовай традыцыі, жыхары польскай сталіцы 1 жніўня аддаюць даніну памяці ўдзельнікам Варшаўскага паўстаньня, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Аляксей Дзікавіцкі.

У 17.00 — час, калі ў 1944 годзе ў сталіцы прагучаў сыгнал да пачатку найбуйнейшага на акупаваных гітлераўцамі тэрыторыях паўстаньня — у Варшаве зноў завылі сырэны і на адну хвіліну на вуліцах спыніліся аўтамабілі і пешаходы.

Частка жыхароў Варшавы спэцыяльна выйшлі ў гэты час на вуліцы з нацыянальнымі сьцягамі і фаерамі.

Варшаўскае паўстаньне працягвалася 63 дні, у ім загінулі каля 200 тысяч чалавек, а сама Варшава квартал за кварталам была практычна цалкам сьцёртая з твару зямлі. Увесь гэты час на правым беразе Віслы, якая працякае праз Варшаву, у бязьдзейнасьці стаялі савецкія войскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG