Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Грузіі: Тбілісі перамагае ў дыпляматычнай вайне


Цінацін Хідашэлі
Цінацін Хідашэлі

Міністар абароны Грузіі Цінацін Хідашэлі заявіла, што яе краіна пасьпяхова «вядзе дыпляматычную вайну» з Расеяй і можа дасягнуць толькі «канчатковай мэты — аднаўленьня сваёй тэрытарыяльнай цэласьці і інтэграцыі краіны з Эўразьвязам».

У інтэрвію Радыё Свабода яна заявіла, што тым часам як «Расея губляе ўсе свае пляцдармы» ў дыпляматычных колах, «Грузія набірае новых сяброў».

Міністар сказала, што Грузія будзе працягваць «паступова рухацца ў кірунку эўрапейскай інтэграцыі і ніякія правакацыі ня змогуць спыніць ці запаволіць гэты працэс». Хідашэлі таксама адзначыла, што «ніхто ня мае ніякіх ілюзіяў наконт Расеі» і што «ніхто ў сьвеце ня думае пра Расею як пра партнэра».

Абвінавачваючы расейскіх вайскоўцаў у «акупацыі» сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі — Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі — Хідашэлі заявіла, што «самі расейскія салдаты» будуць аднаўляць межы Грузіі на пазыцыях 1992 году пасьля інтэграцыі краіны ў «эўрапейскую сям’ю».

Расейскія войскі застаюцца ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі пасьля расейска-грузінскай вайны ў жніўні 2008 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG