Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі прапануе стварыць урад Эўразьвязу


Па выніках фінансавага крызісу ў Грэцыі прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд прапанаваў аптымізаваць кіроўныя структуры ў зоне эўра.

У інтэрвюю, якое надрукаванае ў нядзельным выпуску Journal du Dimanche, Франсуа Алянд сказаў, што за тыя тыдні, калі давялося шукаць выйсьце з крызісу ў Грэцыі, перамог «эўрапэйскі дух». Але гэта не азначае, што можна сядзець, склаўшы рукі, мяркуе прэзыдэнт Францыі.

Франсуа Алянд прапануе вярнуцца да ідэй Жака Дэлора, былога міністра эканомікі і фінансаў Францыі і аднаго з айцоў-заснавальнікаў адзінай эўрапейскай валюты эўра, які прапаноўваў стварыць эўраўрад. Паводле прэзыдэнта Францыі, варта разьвіць гэтую ідэю, а таксама сфармаваць адмысловы бюджэт і парлямэнцкі орган, які будзе ажыцьцяўляць «дэмакратычны кантроль» за прыняцьцем рашэньняў.

Больш дэталяў сваіх прапаноў у нядзельным інтэрв’ю Journal du Dimanche Франсуа Алянд не прывёў, паведамляе канал France-24.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG