Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэйсбук заблякаваў старонку Дзьмітрыя Кісялёва, але не крануў шматлікія фэйкі


У пятніцу ўвечары Кісялёў пацьвердзіў, што гэтая старонка зьяўляецца яго асабістым акаўнтам у Facebook і што ён зьбіраецца таксама завесьці сабе Twitter і Instagram.

Калі колькасьць «абразьлівых і насьмешлівых камэнтароў» ў адрас Кісялёва пайшоў на сотні, яго акаўнт быў тут жа быў выдалены (або заблякаваны, паводле журналіста)

Тэлевядучы і генеральны дырэктар «Россия сегодня» Дзьмітры Кісялёў выдаліў сваю старонку ў Facebook празь некалькі гадзін пасьля таго, як яе завёў. Паводле самога журналіста, старонку ён не выдаляў, яна была заблякаваная адміністрацыяй Facebook.

Цяпер старонка з адрасам facebook.com/dmitry.kiselev.ru недаступная.

У пятніцу ўвечары Кісялёў пацьвердзіў Коммерсанту, што гэтая старонка зьяўляецца яго асабістым акаўнтам у Facebook і што ён зьбіраецца таксама завесьці сабе Twitter і Instagram.

«Адразу папярэджваю, што за нецэнзуршчыну, уключаючы мадыфікаваныя слоўцы, баню адразу і без папярэджаньня. Ахвотныя боўтацца ў гразі могуць рабіць гэта ў іншым месцы. І сапраўды безь мяне. Паехалі!», - напісаў Кісялёў у сваім першым пасьце ў Facebook.

Кісялёў паабяцаў «быць з тымі, хто хоча даведацца больш і глыбей».

Разумею, што шмат ахвотных палохаць мной адно аднаго і нават дзяцей. Што ж, супакоім усіх празьмерна трывожных
Дзмітрый Кісялёў

Аднак, паводле вядомага блогера Рустэма Адагамава, усяго празь некалькі гадзін колькасьць "абразьлівых і насьмешлівых камэнтароў" у адрас Кісялёва пайшла на сотні, і акаўнт тэлевядучага без дадатковых аб'яваў быў выдалены. Пазьней, выдалены быў і профіль у Instagram.

.

Фото в Instagram Дмитрия Киселева (Скриншот: Рустем Адагамов)
Фото в Instagram Дмитрия Киселева (Скриншот: Рустем Адагамов)

У сьнежні 2013 спадар Кісялёў катэгарычна заявіў у эфіры тэлеканала «Расія 1», што ня будзе рэгістравацца ў сацыяльных сетках, паколькі лічыць гэта лішнім марнаваньнем часу.

На сайце тэлеканалу Расія 24 гаворыцца, што падробленыя акаўнты да гэтага часу існуюць у сеціве, а старонка, якую Дзьмітры Кісялёў стварыў асабіста, для зносін з гледачамі, Facebook палічыў неабходным заблякаваць.​

Дзьмітры Кісялёў вядзе на канале «Расія» штотыднёвую выніковую інфармацыйную праграму «Весьці тыдня», якую часта абвінавачваюць у тэндэнцыйнасьці і пракрамлёўскай прапагандзе. Аднак у чэрвені Кісялёву і яго праграме ўручылі нацыянальную тэлевізійную прэмію ТЭФІ-2015, піша BBC

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG