Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія баевікі двойчы абстралялі Аўдзееўку. Ёсьць ахвяры


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў

Сытуацыя ў зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі зноўку абвастрылася. Прарасесйкія баевікі двойчы абстралялі мірных жыхароў Аўдзееўкі, паведамляе прэсавы цэнтар АТА на сваёй старонцы ў Facebook.

«З 18 да 24 гадзін расейска-тэрарыстычнае войска каля 60 разоў абстрэльвала пазыцыі сіл АТА. Зь іх — болей за 20 разоў са зброі, якая забароненая Менскімі дамоўленасьцямі» — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама паведамляецца, што цягам гадзіны прарасейскія найміты стралялі са 120 мм мінамётаў па горадзе Аўдзееўка, дзе пражывае мірнае насельніцтва.

Як паведамілі ў Данецкай абласной міліцыі, у выніку страляніны прарасейскіх баевікоў у Аўдзеўцы загінулі трое мірных жыхароў.

Жанчына 1942 году нараджэньня і яе 20-гадовы ўнук — інвалід першай групы сталі ахвярамі пападаньня міны ў восьмы паверх дома, дзе яны жылі. Яшчэ адзін чалавек, 1966 году нараджэньня, загінуў пад заваламі прыватнага будынку, у які таксама трапіў снарад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG