Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі гурт Hurts запісаў песьню пра дзяўчыну зь Беларусі, «тата якой быў алькаголік» (+пераклад)


Гурт Hurts
Гурт Hurts

У сеціве зьявіўся запіс новай песьні гурту Hurts, прысьвечанай беларускай дзяўчыне з праблемнай сям'і і зь цяжкім лёсам.

Прапануем вашай увазе падрадкоўны пераклад сьпеву.

Пераклад:

У цудоўнай Вэроне ставім мы сваю сцэну
Джульета стаіць на каленях
Яна страляе насьмерць і цэліць каб спадабацца

Гэта відаць у яе ў вачах
Яна гэтага не хавае
Яна не выносіць адзіноты
Таму ты ёй дзякуеш за чары
І бярэш яе ў абдымкі
Але яна ўжо цябе ня выпусьціць

Яна сказала, што яе тата быў алькаголік
А мама была быдла
Цяпер яна жыве як перакаці-поле
Яна сказала, што госпад ніколі ня возьме яе жывой
Калі забраць яе дадому

У Беларусі яна была вечаровай кветкай
Яна танчыла go-go для буржуазіі
Цяпер яна тут
І яна стаіць на каленях

І яна ня будзе выбачацца
За здраду і хлусьню
Але яна не выносіць быць такой
Гэта відаць у яе вачах
Яна заб'е іх, калі яны паспрабуюць
Паслаць яе назад у яе магілу

Яна сказала, што яе тата быў алькаголік
А мама была быдла
Цяпер яна жыве як перакаці-поле
Яна сказала, што госпад ніколі ня возьме яе жывой
Калі забраць яе дадому

(Перакаці-поле, перакаці-поле)
Яна ўсё жыве як
(перакаці-поле, перакаці-поле)

Яна сказала, што яе тата быў алькаголік
А мама была быдла
Цяпер яна жыве як перакаці-поле
Яна сказала, што госпад ніколі ня возьме яе жывой
Калі забраць яе дадому

Яе ня ўзяць жывой, калі яны забяруць яе дадому
Яе ня ўзяць жывой, калі яны забяруць яе дадому

***

Hurts — ангельскі музычны калектыў з Манчэстэра, які выконвае кампазыцыі ў жанры электрапоп 1980-х гадоў. Самі музыкі завуць свой стыль «Noir’n’b and doom pop». Іх дэбютнае відэа на сынгл сабрала каля 25 мільёнаў праглядаў на YouTube. Яны самі запісалі сваё першае відэа Wonderful Life і выдаткавалі на яго £20.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG