Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбуджаная справа супраць армянскіх паліцэйскіх, якія перашкаджалі журналістам


Ерэван, 23 чэрвеня 2015
Ерэван, 23 чэрвеня 2015

Генэральная пракуратура Армэніі сёньня адказала на ліст ініцыятывы «Не рабунку!», заявіўшы, што ў сувязі з прыведзенымі ў ім фактамі крымінальная справа была ўзбуджаная яшчэ 2 ліпеня.

У лісьце ініцыятыва абгрунтавала незаконнасьць дзеяньняў паліцэйскіх пры разгоне акцыі пратэсту на праспэкце Баграмяна раніцай 23 чэрвеня.

Адзначыўшы, што 14 ліпеня быў атрыманы ліст грамадзянскай ініцыятывы «Не рабунку!», у якім «аўтары ініцыятывы прасілі на падставе названых у лісьце фактаў распачаць крымінальную справу, ажыцьцявіць належны кантроль пракуратуры над сьледзтвам, даць прававую ацэнку дзеяньням паліцыі і пакараць вінаватых», Генэральная пракуратура паінфармавала, што публікацыі, відэаматэрыялы, а таксама ліст Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі аб перашкодзе прафэсійнай дзейнасьці журналістаў, псаваньні іх маёмасьці, гвалту супраць іх, перавышэньні паўнамоцтваў паліцэйскімі ў часе спыненьня сядзячага страйку 23 чэрвеня, былі накіраваныя ў Спэцыяльную сьледчую службу.

Крымінальная справа была ўзбуджаная па артыкулах Крымінальнага кодэксу за перавышэньне паліцэйскімі паўнамоцтваў, перашкоду прафэсійнай дзейнасьці журналістаў ды псаваньне чужой маёмасьці.

Ад 19 чэрвеня, пасьля рашэньня пра падаражаньне электраэнэргіі, у Армэніі пачаліся масавыя акцыі пратэсту. Найбольш маштабная акцыя з 23 чэрвеня па 6 ліпеня праходзіла ў Ерэване на праспэкце Баграмяна. З 6 ліпеня акцыя пратэсту была пераведзеная на плошчу Свабоды.

У ноч на 23 чэрвеня паліцыя разагнала дэманстрантаў, ужыўшы вадамёты, былі затрыманыя каля 240 чалавек, у тым ліку некалькі журналістаў. Актывісты сьцьвярджаюць, што 25 чалавек зьвярнуліся па мэдычную дапамогу.

Спэцыяльная сьледчая служба Армэніі заявіла аб неправамерным ужываньні сілы ў дачыненьні да дэманстрантаў 23 чэрвеня. За разгон маніфэстантаў у Ерэване ўжо былі пакараныя 12 паліцэйскіх: яны атрымалі вымовы, ніводзін зь іх ня звольнены з паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG