Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 ліпеня: 605 гадоў з дня Грунвальдзкай бітвы


Ліпавая алея, якую высадзіў Каліноўскі. Аўтар: Філіп Гаронкаў
Ліпавая алея, якую высадзіў Каліноўскі. Аўтар: Філіп Гаронкаў

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Барысаў, кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў-2015/16 з удзелам барысаўскай футбольнай каманды БАТЭ. Барысаўскі клюб прыме ірляндзкі «Дандалк» на стадыёне «Барысаў-Арэна». Гульня пачнецца ў 20.30.

Гародня, крама Ц (вул. Вялікая Траецкая, 16), творчая сустрэча з паэтам Андрэем Хадановічам, ён прэзэнтуе сваю новую кнігу «Нататкі таткі» і прачытае свае вершы. Пачатак у 18 гадзінаў.

Азербайджан: У Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах адбудзецца суд па справе праваабаронцаў мужа і жонкі Арыфа і Лэйлы Юнус, абвінавачаных у эканамічных злачынствах і шпіянажы на карысьць Арменіі.

Кіеў: Памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд наведае Ўкраіну.

Брусэль: віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі Мараш Шэфчавіч правядзе сустрэчу з кіраўнікамі эўрапейскіх газавых кампаній для абмеркаваньня паставак газу ва Ўкраіну.

Завяршаецца візыт у Беларусь місіі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) пад кіраўніцтвам Дэйвіда Гофмана, якая знаходзілася ў краіне з 8 ліпеня.

У гісторыі

1410 — аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам. Грунвальдзкая бітва была адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Эўропы і разглядаецца як найважнейшая перамога ў гісторыі Польшчы і Літвы. Паводле ацэнкі польскага гісторыка Стэфана Кучынскага, у бітве ўзялі ўдзел 39 000 польска-літоўскіх і 21 000 тэўтонскіх ваяроў.

1815 — Напалеон здаўся ў палон капітану брытанскага карабля «Bellerophon»

1938 — у Гомелі адкрыўся Дзяржаўны тэатар лялек БССР (з 1950 году знаходзіцца ў Менску)

1975 — адбыўся першы ў гісторыі супольны палёт касьмічных караблёў дзьвюх краінаў — савецкага карабля «Саюз-19» і амэрыканскага «Апалёна»

2005 — два беларускія гісторыка-культурныя аб’екты — Архітэктурна-культурны комплекс рэзыдэнцыі Радзівілаў у Нясьвіжы і Дуга Струве — уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Такое рашэньне было на 29-й сэсіі Міжурадавага камітэту па ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

У гэты дзень нарадзіліся

1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка.

1900 — Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт.

1930 — Жак Дэрыда, францускі філёзаф.

У гэты дзень памерлі

1015 — Уладзімер, вялікі князь Кіеўскі, сьвяты Рускай праваслаўнай царквы

1904 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік, драматург

Цытата

Варожасьць шляху не зачыніць:
у перашкодах дух расьце.
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цьвет!

Уладзімер Дубоўка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG