Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95 разьбіўся ў Хабараўскім краі


Пра гэта паведаміла агенцтва РИА-Новости. Паводле агенцтва экіпаж у складзе сямі чалавек пакінуў борт самалёта, у цяперашні час вядзецца яго пошук.

Паводле прадстаўнікоў расейскіх сілавых структураў, інфармацыя аб месцы падзеньня самалёта ўдакладняецца, пошук ўжо вядзе патрульны самалёт Ан-12.

Ту-95 (па кадыфікацыі НАТО, Bear — «Мядзьведзь») — савецкі / расейскі турбавінтавы стратэгічны бамбавік-ракетаносец, адзін з самых хуткіх шрубавых самалётаў, які стаў адным з сымбаляў халоднай вайны. Нароўні з амэрыканскім стратэгічным бамбавіком B-52, Ту-95 — адзін зь нямногіх вайсковых самалётаў, якія знаходзяцца на службе бесьперапынна больш за паўстагодзьдзя.

Апошнім часам расейскія самалёты Ту-95 набліжаліся на небясьпечную адлегласьць да паветранай прасторы шэрагу краінаў Захаду: у жніўні летась — Японіі, у лістападзе летась — Партугаліі, у студзені сёлета — Вялікабрытаніі. Ва ўсіх трох выпадках адпаведныя краіны падымалі ў паветра зьнішчальнікі для перахопу расейскіх самалётаў.

Апошні раз катастрофа з Ту-95 адбылася месяц таму, таксама на расейскім Далёкім Усходзе, на аэрадроме Ўкраіна ў Амурскай вобласьці. Самалёт тады выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы і загарэўся. Загінуў адзін чалец экіпажу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG