Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы будуць ваяваць па-амэрыканску


Украінска-амэрыканскія ваенныя вучэньні на Явароўскім палігоне Львоўскай вобласьці. У рамках супрацоўніцтва Ўкраіны і Амэрыкі каля 300 вайскоўцаў 173-ай паветрана-дэсантнай брыгады ўзброеных сілаў ЗША трэніруюць байцоў нацгвардыі Ўкраіны. 12 траўня 2015 году
Украінска-амэрыканскія ваенныя вучэньні на Явароўскім палігоне Львоўскай вобласьці. У рамках супрацоўніцтва Ўкраіны і Амэрыкі каля 300 вайскоўцаў 173-ай паветрана-дэсантнай брыгады ўзброеных сілаў ЗША трэніруюць байцоў нацгвардыі Ўкраіны. 12 траўня 2015 году

Вашынгтон можа пашырыць праграму ваеннага навучаньня ўкраінскіх узброеных сіл

Злучаныя Штаты разглядаюць плян пашырэньня навучаньня ўкраінскіх узброеных сіл, заявіў у панядзелак камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Эўропе генэрал Бэн Ходжэс.

Цяпер ва Ўкраіне знаходзяцца 305 амэрыканскіх вайскоўцаў, якія ў якасьці дарадцаў і інструктараў ажыцьцяўляюць ваенную падрыхтоўку падразьдзяленьняў украінскай нацыянальнай гвардыі, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству ўнутраных спраў Украіны. У выпадку ўхваленьня гэтых плянаў Белым домам навучаньне ўкраінскай рэгулярнай арміі пачнецца ў лістападзе. Па словах генэрала Ходжэса, сярод іншага амэрыканскія дарадцы навучаюць украінцаў спосабам вядзеньня радыёэлектроннай барацьбы з мэтай абароны сродкаў сувязі і кіраваньня баявымі дзеяньнямі ад нападаў праціўніка.

Камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе таксама паведаміў пра тое, што ў яго ёсьць дадзеныя аб працягу ваенных паставак сілам сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны з тэрыторыі Расеі. Ён папярэдзіў аб тым, што сэпаратысты могуць рыхтавацца да новага наступу. «Пакуль нічога ня ўказвае на тое, што такая атака блізкая або непазьбежная, — заявіў генэрал Ходжэс, — я не магу прадказаць, што яна адбудзецца, але многія прыкметы ўказваюць на гэта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG