Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 ліпеня: першая гадавіна сьмерці Валерыі Навадворскай


Ворша, яр. Куцеенка
Ворша, яр. Куцеенка

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайцесюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на поштуradiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

У касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Радашкавічах (вул. Савецкая, 12) адбудзецца сьвята «Дзе Купалу хрысьцілі?». Пачатак а 10:00.

У віцебскім клюбе «Чардачок» на трэш-паці падчас «Слаўбазы» выступіць гурт «Кассиопея». Пачатак а 20.00.

У гісторыі

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

1962 — першы канцэрт «Rolling Stones» у Лёндане.

1988 — абласная рада Нагорнага Карабаху абвясьціла аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

1990 — была падпаленая і згарэла царква Праабражэньня Гасподняга на гары Грабарцы, сьвятое месца для праваслаўных Польшчы.

1993 — у Вашынгтоне падпісана супольная Дэклярацыя аб адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША.

2009 — Даля Грыбаўскайце абраная прэзыдэнтам Літвы.

У гэты дзень нарадзіліся

100 да н. э. — Гай Юлі Цэзар, рымскі дыктатар.

1884 — Амэдэа Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт

1920 — Ядвіга Раманоўская, беларуская арганізатарка музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.

У гэты дзень памерла

2014 — Валерыя Навадворская, савецкая і расейская дысыдэнтка і праваабаронца, палітычная і грамадзкая дзяячка

ЦЫТАТА

Улада толькі выйграé і ўзмацняецца ад таго, калі ёю карыстаюцца памяркоўна.

Гай Юлі Цэзар

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG