Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнароднае энэргетычнае агенцтва прагназуе нізкія цэны на нафту


©Shutterstock
©Shutterstock

Міжнароднае энэргетычнае агенцтва заявіла ў новай справаздачы, што часы нізкіх цэнаў на нафту будуць працягвацца па меншай меры яшчэ і ў 2016 годзе.

Усясьветныя рынкі нафты застаюцца значна перанасычанымі, і здольнасьць паглынуць гэту перанасычанасьць наўрад ці будзе доўжыцца доўга. Такім чынам, «дно рынку, верагодна, яшчэ наперадзе», гаворыцца ў дакумэнце.

Усясьветныя цэны на нафту, якія рэзка ўпалі, пачынаючы зь лета 2014 году, апошнім часам адносна стабілізаваліся. Але дзяржавы-члены Арганізацыі краін-экспартэраў нафты ня сталі зьніжаць аб’ёмы здабычы, каб дамагчыся павышэньня цэнаў. Усё гэта разам з санкцыямі за агрэсію супраць Украіны нанесла значны ўрон эканоміцы Расеі, якая па стане на травень скараціла свой аб’ём на 4,9% цягам папярэдніх 12 месяцаў.

Міжнароднае энэргетычнае агенцтва зьяўляецца незалежнай міжурадавай арганізацыяй, створанай у рамках Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця. Яго сябрамі зьяўляюцца 29 дзяржаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG