Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Караліне зьняты сьцяг Канфэдэрацыі, на фоне якога фатаграфаваўся забойца 9 чалавек


Пасьля дыскусіі ўлады Паўднёвай Караліны прынялі рашэньне спусьціць сьцяг Канфэдэрацыі з флягштока перад адміністрацыйнымі будынкамі ў горадзе Калюмбія

У Паўднёвай Караліне зьняты сьцяг Канфэдэрацыі паўднёўцаў часоў Грамадзянскай вайны ў ЗША, які знаходзіўся на флягштоку перад комплексам адміністрацыйных будынкаў штату ў яго сталіцы — горадзе Калюмбія.

Сьцяг было вырашана зьняць пасьля таго, як у штаце адбылося масавае забойства белым амэрыканцам дзевяці чорных вернікаў у адной з цэркваў гораду Чарлстан ў Паўднёвай Караліне. Абвінавачаны ў забойстве Дылан Руф пазіраваў перад сьцягам Канфэдэрацыі на сваіх фатаздымках, разьмешчаных у інтэрнэце. Улады лічаць, што забойства было ўчыненае з расісцкіх меркаваньняў. У выніку тэракту загінуў настаяцель царквы, сэнатар штату Клемэнта Пікні і восем іншых вернікаў. Пасьля забойстваў афраамэрыканцаў ў Чарлстане многія сталі называць гэты сьцяг сьцягам нянавісьці.

Сьцяг канфэдэратаў быў спушчаны ганаровай вартай, якая складаецца з супрацоўнікаў службы патруля аўтамагістраляў. На цырымоніі прысутнічалі тысячы чалавек, якія віталі выдаленьне сьцяга крыкамі «ЗША, ЗША» і «Гэй, гэй, гэй, да пабачэньня!»

Сьцяг быў зьняты праз 23 дні пасьля масавага забойства.

Пасьля зьняцьця сьцяга спэцыяльны фургон для транспартаваньня гістарычных артэфактаў даставіў яго ў Ваенны музэй. І там ён будзе разьмешчаны ў спэцыяльным памяшканьні, дзе захоўваюцца рэліквіі канфэдэратаў. Затым ён будзе разьмешчаны ў храме, які заканадаўцы абяцалі пабудаваць у межах кампрамісу, якога ўдалося дамагчыся пры прыняцьці рашэньня аб спуску сьцяга перад будынкам адміністрацыі.

У адпаведнасьці з заканадаўствам, падпісаным Рэспубліканскім губэрнатарам Нікі Хэйлі, флягшток таксама будзе зьнесены.

Улады Паўднёвай Караліны ўпершыню паднялі сьцяг Канфэдэрацыі над купалам капітолія штату ў 1961 годзе на знак 100-годзьдзя Грамадзянскай вайны ў ЗША. Ён заставаўся на флягштоку як сымбаль апазыцыі руху за грамадзянскія правы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG