Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля «хлебнага бунту» чыноўнікі сустрэліся з туркмэнскімі будаўнікамі


©Shutterstock
©Shutterstock

Супрацоўнікі ўпраўленьня гандлю і паслуг Менгарвыканкаму 10 ліпеня наведалі будаўнічую пляцоўку, дзе ўзводзіцца будынак амбасады Туркмэністану, і сустрэліся з працоўнымі. Яны цікавіліся арганізацыяй харчаваньня.

Як паведамляецца на сайце Менгарвыканкаму, усе апытаныя будаўнікі «вельмі станоўча выказаліся пра смакавыя якасьці страў, якія прысутнічаюць у іхнім штодзённым рацыёне». Паведамляецца, што на будпляцоўцы для работнікаў арганізавана 3-разовае паўнавартаснае харчаваньне:

«У мэню стала прысутнічаюць садавіна, кісламалочныя прадукты. Што тычыцца хлебабулачных вырабаў, то тут выпечка і хлеб прывозяцца проста з хлебазаводу № 1, заўсёды ўсё сьвежае».

Наведваньне будпляцоўкі выклікана артыкулам на партале tut.by «У Менску туркмэнскія будаўнікі адмовіліся працаваць з-за „дрэннага хлеба“ на абед».

«Відаць, нечы няўдалы жарт падаўся журналісту tut.by „гарачым піражком“», — камэнтуе публікацыю невядомы аўтар зь Менгарвыканкаму.

У артыкуле паведамлялася, што 9 ліпеня на будоўлі амбасады Туркмэністану, што ўзводзіцца ў Менску ў так званым «пасольскім квартале» ў раёне вуліцы Арлоўскай і праспэкту Пераможцаў, гастарбайтэры адмовіліся працаваць. Прычынай назвалі дрэнную якасьць хлеба, які ім прывезьлі на абед.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG