Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў забойстве Барыса Нямцова зьмяніў паказаньні і агучыў сваё алібі


Гэта ўжо трэці варыянт паказаньняў Заура Дадаева. Адразу ж пасьля затрыманьня ён прызнаўся, што забіў Барыса Нямцова з-за яго абразьлівых выказваньняў пра іслам. Аднак пазьней адмовіўся ад сваіх словаў, заявіўшы, што абгаварыў сябе пад катаваньнямі

Меркаваны выканаўца забойства Барыса Нямцова Заур Дадаеў сьцьвярджае, што ў момант злачынства гуляў у кампутарныя гульні ў здымнай кватэры на вуліцы Веерная, дзе лекаваўся ад прастуды. Падрабязнасьці алібі Дадаева паведаміў РБК яго адвакат Шамсудзін Цакаеў.

Паводле адваката, паказаньні яго падабароннага могуць пацьвердзіць тры сьведкі. Аб прыхільнасьцях Дадаева да кампутарных гульняў падчас сьледзтва распавядаў і іншы арыштаваны па справе Тэмерлан Эскерханаў.

Гэта ўжо трэці варыянт паказаньняў Дадаева. Адразу ж пасьля затрыманьня ён прызнаўся, што забіў Нямцова з-за яго абразьлівых выказваньняў пра іслам. Аднак пазьней адмовіўся ад сваіх словаў, заявіўшы, што абгаварыў сябе пад катаваньнямі. Затым Дадаеў паведаміў сьледчаму, што ў дзень забойства, 27 лютага, не выяжджаў з раёна Ачакава-Матвееўскае: хадзіў у мячэць, рэстараны, сустракаўся з калегамі.

Іншы падазраваны па справе — Бяслан Шаванаў, які падарваў сябе пры затрыманьні, загадзя плянаваў быць у Маскве ў дзень забойства — 27 лютага, паведамляе Росбалт са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Для гэтага ён скарыстаўся ўрадавым браніраваньнем рэйсу Грозны — Масква, паколькі ў касе не было квіткоў. Гэта азначае, што дата забойства Нямцова была вызначаная загадзя, лічыць суразмоўца агенцтва.

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага недалёка ад Крамля. Па справе аб забойстве апазыцыйнага палітыка арыштаваныя пяць чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG