Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 ліпеня: Прыезд у Беларусь місіі МВФ


Шлях да сядзібы Каліноўскага.
Шлях да сядзібы Каліноўскага.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) пад кіраўніцтвам Дэйвіда Гофмана наведае Менск. Візыт працягнецца да 15 ліпеня.

Менск, прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў кампаніі velcom, фонду «Ідэя» і гарадзкіх уладаў з нагоды правядзеньня вечароў клясычнай музыкі «Клясыка ў Ратушы з velcom». Пачатак у 11 гадзінаў.

Віцебск, працяг фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Уфа (Расея), працяг самітаў ШАС і BRICS

У гісторыі

52 да н. э. — дата заснаваньня Парыжу.

1709 — Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.

1796 — дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.

1926 — Кароль Савуд стварыў Савудаўскую Арабію.

1969 — пачаўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму, які завяршыўся праз тры з паловай гады.

2008 — тэлеканал БЕЛСАТ пачаў вяшчаньне са спадарожніка Sirius.

У гэты дзень нарадзіліся:

1621 — Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт, байкапісец.

1838 — Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар, стваральнік дырыжабля.

1894 — Пётра Капіца, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1839 — Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў — у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш чым на $300 мільярдаў.

1861 — Магдалена Радзівіл, беларуская мэцэнатка.

1912 — Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.

1949 — Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны і культурны дзяяч.

Цытата

Калі вашая адзіная мэта — стаць багатым, вы ніколі не дасягняце яе. Джон Ракфэлер

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG