Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску дамаўляюцца пра адвод узбраеньняў на Данбасе


Падчас апошняй сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне: новы прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдык дае інтэрвію журналістам. Менск, 23 чэрвеня 2015 году
Падчас апошняй сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне: новы прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдык дае інтэрвію журналістам. Менск, 23 чэрвеня 2015 году

А 15-ай гадзіне пачнецца чарговае паседжаньне Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.

Размова будзе ісьці пра ўсе пытаньні выкананьня Менскага пратаколу — паведаміла ў Фэйсбуку Дар’я Аліфэр, прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў групе Леаніда Кучмы.

У паседжаньні будзе ўдзельнічаць новы прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдык.

Са словаў Аліфэр, напярэдадні адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў усіх чатырох працоўных падгрупаў — па бясьпецы, эканамічных, палітычных і гуманітарных пытаньнях.

Прадстаўнік Украіны ў групе па пытаньнях бясьпекі былы міністар абароны Яўген Марчук паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што будзе ўзгадняцца адвод цяжкіх узбраеньняў калібрам звыш 100 мм для артылерыі, 85 мм для мінамётаў і танкаў па ўсёй лініі супрацьстаяньня.

Адначасова будуць весьціся перамовы па дэмілітарызацыі паселішча Шырокіна. Там мусіць быць утвораная 30-кілямэтровая зона бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG