Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі хочуць «прэзумпцыі даверу» паліцыянтам


Дэпутаты расейскай Дзярждумы прапанавалі ўвесьці «прэзумпцыю даверу» ў дачыненьні да супрацоўнікаў паліцыі. Такі законапраект ўнесла група дэпутатаў на чале з Ірынай Яравой.

«Законапраектам прапануецца ўвесьці у Фэдэральным законе № З-ФЗ прэзумпцыю даверу да дзеяньняў супрацоўніка паліцыі як службовай асобы, дзеючай ад імя дзяржавы ў інтарэсах грамадзтва і дзяржавы», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да дакумэнта.

Акрамя таго, дэпутаты прапанавалі дапоўніць адзін з артыкулаў падпунктам аб тым, што супрацоўнік паліцыі не падлягае перасьледу за дзеяньні, учыненыя ім пры выкананьні службовых абавязкаў, «калі гэтыя дзеяньні ажыцьцяўляліся на падставах і ў парадку, устаноўленым заканадаўствам».

Таксама паводле новага законапраекту паліцэйскія могуць атрымаць права, пры дастатковых на тое падставах, ускрываць зачыненыя аўтамабілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG