Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў і сэпаратысты ўзгаднілі адвод ўзбраеньняў калібру менш за 100 мм


Архіўнае фота. Травень 2015 году.
Архіўнае фота. Травень 2015 году.

Удзельнікі кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны на сустрэчы 7 ліпеня ў Менску плянуюць падпісаць дакумэнт аб адводзе ўзбраеньняў калібру менш за 100 мм.

«Рашэньне аб адводзе ўзгоднена абодвума бакамі, завяршаецца ўзгадненьне тэхнічных дэталяў. Мяркуецца, што канчаткова гэтае пытаньне будзе ўрэгулявана на сустрэчы падгрупы па бясьпецы 7 ліпеня», — паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў групе па арганізацыі перамоваў.

«Як чакаецца, пасьля дакладу каардынатара падгрупы ўдзельнікі падпішуць дакумэнт, у якім зафіксуюць мэханізмы і ўмовы адводу тэхнікі», — сказала крыніца, дадаючы, што папярэдне з боку Кіева подпіс пад дакумэнтам паставіць другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма. З боку самаабвешчаных рэспублік Данбасу дакумэнт будзе падпісаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG