Паводле гэтых папярэдніх вынікаў, Кіртаакэ набірае 51,49% галасоў выбаршчыкаў. Яго апанэнт, прадстаўніца Партыі сацыялістаў Зінаіда Грачаная — 48,51% галасоў, паведамляе Інтэрфакс.
Кіртаакэ ўжо выступіў у жывым эфіры аднаго з кішынёўскіх тэлеканалаў, выказаўшы падзяку выбаршчыкам, якія прыйшлі ў нядзелю на выбарчыя ўчасткі.
«Я рады, што мы дамагліся гэтай перамогі, нягледзячы на ўсю хлусню і бруд, якую вылілі на нас у выбарчай кампаніі. Гэта вельмі важная перамога, якая азначае працяг праэўрапейскіх рэформаў у Кішынёве і працяг руху Малдовы па шляху эўрапейскай інтэграцыі», — заявіў Дорын Кіртаакэ.
Зінаіда Грачаная таксама выказала падзяку выбаршчыкам, выступіўшы ў жывым эфіры аднаго з тэлеканалаў. Яна заклікала ўсіх дачакацца канчатковых вынікаў выбараў.