Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразона: чарговы раўнд перамоваў па Грэцыі нічога ня даў


Алексіс Цыпрас
Алексіс Цыпрас

Паралельна з сустрэчамі міністраў 19 краін эўразоны прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас другі дзень вядзе перамовы з галоўнымі міжнароднымі крэдыторамі краіны.

Перамовы міністраў фінансаў краін эўразоны па Грэцыі завяршыліся безвынікова.

Паводле некаторых крыніц у ЭЗ, міністры абмяркуюць праблему яшчэ раз у суботу.

Паралельна з сустрэчамі міністраў 19 краін эўразоны прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас другі дзень вядзе перамовы з галоўнымі міжнароднымі крэдыторамі краіны — кіраўнікамі Эўракамісіі, Эўрапейскага цэнтральнага банку і Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).

Галоўная мэта Атэнаў — дамагчыся разблякаваньня фінансавай дапамогі, якая была замарожаная ў адказ на адмову леварадыкальнага кабінэту Цыпраса ужыць жорсткую эканомію.

Калі да 30 чэрвеня, калі Грэцыя павінна выплаціць паўтара мільярда эўра па крэдыце МВФ, ёй ня ўдасца дамовіцца з крэдыторамі, краіне пагражае дэфолт з магчымым у далейшым выключэньнем з эўразоны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG