Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан эканомікі ЗША паляпшаецца


Старшыня Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы Джанэт Елен
Старшыня Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы Джанэт Елен

Да такой высновы прыйшло кіраўніцтва Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы. З 2008 году Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма падтрымлівае працэнтныя стаўкі на рэкордна нізкім, амаль нулявым узроўні.

На думку кіраўніцтва цэнтральнага банку ЗША, рост амэрыканскай эканомікі, які запаволіўся ў першыя некалькі месяцаў гэтага году, цяпер паскорыўся і набыў дастатковую ўстойлівасьць для таго, каб зьявілася магчымасьць павысіць працэнтныя стаўкі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

З 2008 году Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма падтрымлівае працэнтныя стаўкі на рэкордна нізкім, амаль нулявым узроўні. Гэта было неабходна для таго, каб у пэрыяд крызісу стымуляваць эканамічны рост за кошт нізкай цаны запазычаньняў.

У сераду, адказваючы на пытаньні журналістаў, старшыня ФРС Джанэт Елен сказала, што азначыўся «ўмераны» эканамічны ўздым, і што ў гэтым годзе тэмпы эканамічнага росту павінны скласьці ад 1,8 да 2 працэнтаў.

Па словах Елен, ФРС павысіць стаўкі, як толькі кіраўніцтву стане ясна, што «сытуацыя на рынку працы працягвае паляпшацца», і можна будзе «з дастатковай упэўненасьцю» сказаць, што інфляцыя ў канчатковым выніку дасягне 2 працэнтаў у год — ўзроўню, які лічыцца спрыяльным эканамічнаму росту.

Пра гэта было абвешчана ў апошнія два дні пасяджэньня ФРС у Вашынгтоне, падчас якога кіраўніцтва Цэнтрабанку абмяркоўвала палітыку ў дачыненьні працэнтных ставак і іншыя эканамічныя пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG