Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Мэта Расеі — дэстабілізаваць Украіну


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

«Гэта не вайна ўнутры Ўкраіны. Гэта агрэсія Расеі супраць Украіны», — перакананы прэзыдэнт Украіны.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што сапраўдная мэта Расеі — дэстабілізаваць становішча ва Ўкраіне.

«Гэта не вайна ўнутры Ўкраіны. Гэта агрэсія Расеі супраць Украіны толькі з адной мэтай — дэстабілізаваць сытуацыю і перашкодзіць праву ўкраінцаў жыць у Эўрапейскім зьвязе, рэалізаваць у краіне эўрапейскія каштоўнасьці і ня быць больш часткай Расейскай імпэрыі», — сказаў ён у панядзелак у інтэрвію агенцтву Bloomberg.

Пры гэтым, як паведамляе ягоная прэсавая служба, Парашэнка адзначыў:

«Расея разумее, што яна ня можа перамагчы ў гэтай вайне, таму што Ўкраіна мае вельмі магутны дух, аб’яднаную, як ніколі да гэтага часу, украінскую нацыю і глябальную салідарнасьць усяго сьвету з Украінай».

Камэнтуючы пытаньне санкцыяў у дачыненьні да Расеі, Парашэнка выказаў меркаваньне, што найбольш эфэктыўнымі санкцыямі зьяўляюцца сэктаральныя, уключаючы фінансавыя — плацёжныя сыстэмы, SWIFT і іншыя. «Мэта гэтых санкцыяў — не нанесьці разбуральнай шкоды Расеі, а толькі стварыць матывацыю, каб спыніць агрэсію, спыніць агонь, прастымуляваць выкананьне дамоўленасьцяў у галіне бясьпекі, эканамічнай, сацыяльнай, гуманітарнай і іншых сфэрах».

Парашэнка падкрэсьліў неабходнасьць укараненьня новых мэханізмаў забесьпячэньня міжнароднай бясьпекі. На яго думку, рашэньне аб разьмяшчэньні цяжкага ўзбраеньня ў постсавецкіх краінах і постсацыялістычных краінах — цяперашніх сябрах НАТО — «гэта мэханізм забесьпячэньня бясьпекі».

«Пасьля расейскай анэксіі Крыму і расейскай агрэсіі ў Данбасе глябальная сыстэма бясьпекі, заснаваная на рашэньнях Рады Бясьпекі ААН, больш не існуе. Сыстэма пасьляваеннай глябальнай бясьпекі была фактычна разбураная, паколькі сталы сябра Рады Бясьпекі ААН зьяўляецца агрэсарам», — лічыць прэзыдэнт Украіны.

«Усе павінны разумець, што Ўкраіна змагаецца ня толькі за сваю незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць, а за свабоду і дэмакратыю, супраць агрэсара, які груба парушыў міжнародныя законы», — заявіў Пятро Парашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG