Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне працягваюцца лясныя пажары. Тушэньнем займаецца авіяцыя МНС


Як паведамляе МНС, за мінулыя суткі на Гомельшчыне зьліквідаваныя 8 лясных пажараў, 14 тарфяных пажараў і 20 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 18,12 гектараў.

Застаюцца не патушанымі 3 лясныя пажары: адзін на плошчы 60 гектараў у Хойніцкім раёне і два на плошчы каля 5 гектараў кожны ў Лельчыцкім раёне.

Для іх затушэньня задзейнічаныя аддзелы МНС, працаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Хойніцкім раёне працуе Авіяцыя МНС. Пагрозы населеным пунктам няма, працы па ліквідацыі працягваюцца, паведамляе МНС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG