Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне — парлямэнцкія выбары. Партыя Эрдагана можа атрымаць абсалютную большасьць


У Турэччыне ў нядзелю праходзяць выбары ў парлямэнт краіны — Мэджліс.

Галоўная інтрыга выбараў — ці здолее кіроўная «Партыя справядлівасьці і разьвіцьця» Таіпа Эрдагана атрымаць большасьць і пераразьмеркаваць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы ад прэм’ера да прэзыдэнта.

Падчас кампаніі апазыцыя абвінавачвала прэзыдэнта краіны Эрдагана ў карупцыі і залішняй любові да раскошы. Літаральна напярэдадні парлямэнцкіх выбараў ён быў вымушаны апраўдваць будаўніцтва новага палаца вялікай колькасьцю прусакоў у санвузлах ранейшай рэзыдэнцыі.

Таіп Эрдаган
Таіп Эрдаган

Каля 56 мільёнаў грамадзян краіны змогуць прыняць удзел у выбарах. Ім неабходна абраць 550 чальцоў турэцкага парлямэнту, зрабіўшы выбар з 20 партый. Лідэрамі выбарчай гонкі зьяўляюцца чатыры партыі: кіроўная умеркавана кансэрватыўная Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (ПСР), левацэнтрысцкая Народна-рэспубліканская партыя (НРП), нацыяналістычная Партыя нацыянальнага руху (ПНД) і пракурдзкая Народна-дэмакратычная партыя (НДП). Каб атрымаць месца ў парлямэнце, партыям трэба пераадолець 10-працэнтны бар’ер.

Бясспрэчным фаварытам зьяўляецца праўладная ПСР (лідэр — прэм’ер-міністар Турцыі Ахмэт Давутоглу) — па дадзеных сацыялягічных апытаньняў, партыя можа набраць 40-45% галасоў. Галоўнай інтрыгай выбараў зьяўляецца тое, ці зможа ПСР атрымаць колькасьць месцаў у парлямэнце, дастатковую для фармаваньня ўраду, альбо ёй давядзецца ўступіць у кааліцыю з адной з апазыцыйных партый.

У турэцкай правінцыі Дзіярбакыр, дзе пераважны пражываюць турэцкія курды, некаторыя сябры выбарчых камісій былі дастаўленыя да месцаў правядзеньня галасаваньня на ваенных верталётах. У гэтыя горныя рэгіёны пракладзены аўтадарогі, але сухапутны шлях небясьпечны з-за магчымых дзеяньняў экстрэмістаў.

Па заканчэньні працэдуры галасаваньня выбарчыя камісіі будуць таксама вывезеныя з гэтых абласьцей на верталётах узброеных сіл і даставяць бюлетэні ў павятовыя цэнтарвыбаркамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG