Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрпол ня будзе шукаць паплечнікаў Януковіча


Інтэрпол адмовіўся абвясьціць у міжнародны вышук генпракурора і кіраўнікоў МУС Украіны часоў прэзыдэнцтва Віктара Януковіча.

Як патлумачыў кіраўнік ўкраінскага бюро Інтэрполу Васіль Няволя, экспэрты прыйшлі да высновы, што вышук гэтых асоб — былога генэральнага пракурора Віктара Пшонку, былога міністра ўнутраных справаў Віталя Захарчанка і яго былога намесьніка Віктара Ратушняка — можа быць звязаны са зменай палітычнай сытуацыі ва Ўкраіне, а значыць — супярэчыць статуту гэтай арганізацыі.

Былы старшыня грамадзкай рады пры Генпракуратуры Ўладзімір Бойка адзначае, што з такой фармулёўкай Інтэрпол адмовіў Грузіі ў аб’яўленьні ў вышук былога прэзыдэнта гэтай краіны, а цяпер кіраўніка Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіла Саакашвілі.

«Ня толькі Пшонку адмовіліся абвесьціць у вышук, але і Саакашвілі. Гэта прынцыпова важны момант. Для Інтэрполу ня так важна, што менавіта інкрымінуецца. Яны глядзяць на агульную сітуацыю: што чалавек займаў пэўную пасаду, быў апанэнтам дзеючай улады — ці то ва Ўкраіне, ці то ў Грузіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG