Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі затанула судна, больш за 400 ахвяраў


Кітайскія выратавальнікі шукаюць тых, хто выжыў пасьля катастрофы
Кітайскія выратавальнікі шукаюць тых, хто выжыў пасьля катастрофы

Толькі 12 чалавек з 458, якія знаходзіліся на борце рачнога судна, што затанула ў панядзелак увечары на рацэ Янцзы, былі выратаваныя да раніцы аўторка, перадаюць кітайскія СМІ.

Пасажырскае судна «Ўсходняя зорка» зьдзяйсьняла рэйс з Нанкіна ў Чунцын, калі яно апынулася на шляху цыклёну. Паводле слоў капітана і яго старэйшага памочніка, якія былі ў ліку выратаваных, судна затанула вельмі хутка. Пераважную колькасьць пасажыраў складалі кітайскія турысты.

Правядзеньню выратавальнай апэрацыі перашкаджае штармавы вецер і залева, перадае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG