Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за дзьве тысячы каталікоў удзельнічаюць у працэсіі Божага Цела ў цэнтры Менску ФОТА


Працэсія Божага цела традыцыйна праводзіцца ў гонар сьвята Цела і Крыві Хрыстовых, якое сёлета выпадае на 4 чэрвеня.

Рэлігійнае дзеяньне пачалося ранішнім набажэнствам каля касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) на вуліцы Залатая Горка. Перад пачаткам набажэнства мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў аднаверцаў і адзначыў, што «ў чарговы раз Езус Хрыстус дазваляе публічна спавядаць сваю веру» менчукам.

Пасьля імшы працэсія рушыла па праспэкце Незалежнасьці. Вернікі ішлі па тратуарах, калёну суправаджалі аўтамабілі ДАІ, супрацоўнікі якой пэрыядычна прыпынялі рух транспарту на праспэкце, каб удзельнікі працэсіі змаглі прайсьці праз участкі праезнай часткі.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG