Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японец пайшоў у супэрмаркет, каб там змыць прах памерлай жонкі


Грамадзянін Японіі ў адным з супэрмаркетаў Токіа змыў у каналізацыю прах памерлай жонкі.

Мужчына, якому 68 гадоў, прызнаўся пра гэта паліцыі пасьля таго, як ў каналізацыі знайшлі фрагмэнты сківіцаў і скулавых костак чалавека, паведамляе Бі-бі-сі.

Затрыманы патлумачыў, што пры жыцьці ненавідзеў сваю жонку і, калі тая памерла з натуральных прычын, пасьля крэмацыі яе цела вырашыў пазбавіцца ад праху, што і зрабіў у супэрмаркеце.

У Японіі закон дазваляе пазбаўляцца ад праху памерлых толькі ў строга вызначаных месцах, таму затрыманаму пагражае выстаўленьне крымінальнага абвінавачваньня.

Дзе яшчэ пазбаўляюцца ад рэшткаў памерлых праз каналізацыю?

У 2015 годзе ў Менску да 17 гадоў зьняволеньня быў асуджаны Павал Цыняўскі, які ў 2014 годзе забіў і зьнішчыў цела 18-гадовай жыхаркі Смалявічаў Юлі Саламацінай. Цела дзяўчыны было падзеленае на часткі, якія часткова зварылі і зьлілі ў каналізацыю, часткова спалілі ў лесе.

Пазбаўляцца ад цела забітай Цыняўскаму дапамагала ягоная маці Галіна Цыняўская. У выніку жанчына была асуджана на 2 гады зьняволеньня за зьнішчэньне дакумэнтаў забітай. «Аказваецца, у Беларусі не прадугледжана пакараньне за зьнішчэньне цела маёй дачкі», — абуралася пасьля суду маці ахвяры забойства Людміла Саламаціна.

Рэпартаж Свабоды пасьля таго суду можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG