Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 траўня: Дзень памяці Максіма Багдановіча, Міколы Абрамчыка і Ўладзімера Каткоўскага


Любань. Аўтар: Натальля Сарагавец
Любань. Аўтар: Натальля Сарагавец

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск, літаратурны музэй Максіма Багдановіча запрашае на мерапрыемствы, прысьвечаныя даце сьмерці беларускага паэта. 11.30 — памінальная служба ў Саборы сьвятых Пятра і Паўла (вул. Няміга, 4); 13.00 — ускладаньне кветак да помніка паэту на вул. Максіма Багдановіча ; 18.00 — літаратурны вечар «Магія роднай мовы» (Літаратурны музэй Максіма Багдановіча, вул. М.Багдановіча, 7а).

Менск, тэатар опэры і балету Беларусі ўпершыню адзначае свой Дзень нараджэньня днём адчыненых дзьвярэй. Тэатар урачыста расчыніць свае дзьверы для гледачоў — прыхільнікаў опэрнага і балетнага мастацтва. У фае гасьцей будуць сустракаць экскурсаводы, якія пазнаёмяць іх зь гісторыяй тэатра і адкрыюць многія таямніцы яго творчай жыцьця. Удзельнікаў бясплатных экскурсій чакаюць майстар-клясы па тэатральным грыме, міні-канцэрт ад салістаў опэры, конкурсы па гісторыі тэатра і іншыя сюрпрызы. Пачатак а 12 гадзіне.

Менск, канфэрэнц-заля гатэлю «Эўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28), «Лібэральны клюб» праводзіць прэзэнтацыю другога выпуску дасьледаваньня «Дзень волі ад падаткаў у Беларусі — 2015». Дасьледаваньне паказвае, колькі дзён у годзе кожны асобны грамадзянін працуе на дзяржаву, а калі пачынае працаваць на сябе. Пачатак у 19 гадзінаў.

У гісторыі:

1792 — Геранёны (цяпер Іўеўскі раён) атрымалі герб.

1907 — у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім створаны Беларускі настаўніцкі саюз.

1938 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.

1953 — у Нарыльску адбылося самае буйное паўстаньне ў гісторыі Гулагу, у якім бралі ўдзел і беларусы.

1991 — У Менску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў

1993 — створаны Міжнародны крымінальны трыбунал па былой Югаславіі.

1995 — прэзыдэнт Расеі Ельцын выдаў указ аб адмене мытнага кантролю на мяжы Расеі і Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1880 — Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук.

1892 — Ёсіп Броз Ціта, дзяржаўны дзяяч, кіраўнік камуністычнай Югаславіі

1905 — Сяргей Хмара, беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1937 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт.

1938 — Уладзімір Карызна, беларускі паэт.

1949 — Леанід Барткевіч, беларускі сьпявак і музыка.

1978 — Павал Мажэйка, беларускі журналіст.

У гэты дзень памерлі:

1917 — Максім Багдановіч, паэт, перакладчык, крытык. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.

1926 — Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў

1970 — Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР (1947-1970).

1974 — Дзюк Элінгтан, амэрыканскі джазавы піяніст, кампазытар, дырыжор.

1987 — Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч, літаратуразнавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

2007 — Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.

Цытата:

Можна шкадаваць раба і спачуваць яму, можна растлумачыць рысы рабскай псыхалёгіі ў пазьнейшых пакаленьнях, але жыць зь імі, але заўсёды быць сярод іх і разам зь імі ісьці да агульнай мэты — немагчыма.

Сымон Пятлюра

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG