Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Кіргізстану ратыфікаваў дамову пра ўступленьне ў Эўразійскі эканамічны саюз


Тэмір Сарыеў
Тэмір Сарыеў

Дамова была падпісаная ў Маскве 23 сьнежня 2014 году прэзыдэнтам Кыргызстану Алмазбекам Атамбаевым. За ратыфікацыю прагаласавалі 96 дэпутатаў, супраць — двое.

Ратыфікацыя дамовы была падтрыманая як праўладнымі, гэтак і апазыцыйнымі фракцыямі парлямэнту. У адным пакеце з дамовай дэпутаты ратыфікавалі два пратаколы да яе, падпісаныя ў Маскве 8 траўня сёлета. У прэсавай службе кіргіскага парлямэнту паведамілі, што ў рамках рэалізацыі «дарожных мапаў» па далучэньні краіны да Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) былі прынятыя 26 законаў, а таксама 21 пастанова ўраду. Акрамя таго, вядзецца праца яшчэ па 17 законапраектах і 55 праектах пастановаў ураду, якія яшчэ трэба будзе прыняць у рамках далучэньня Кіргізстану да ЭАЭС.

Афіцыйным чальцом саюзу краіна стане пасьля ратыфікацыі адпаведнай дамовы парлямэнтамі краінаў, якія ўваходзяць у саюз.

Як заявіў сёньня на пасяджэньні парлямэнту Кіргізстану прэм’ер-міністар краіны Тэмір Сарыеў, парлямэнты Беларусі, Казахстану і Расеі ўжо пачалі разглядаць пытаньне ратыфікацыі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG