Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі самалёт, які зьнік над Балтыкай, знайшоўся


Самалёт «Ан-2», ілюстрацыйнае фота
Самалёт «Ан-2», ілюстрацыйнае фота

У аўторак пасьля абеду cупрацьмінны карабель ВМС Літвы Kuršis у Балтыйскім моры выявіў літоўскі самалёт «Ан-2», які зьнік над Балтыйскім морам.

Самалёт быў знойдзены прыкладна за 700 мэтраў ад пазыцыі, зафіксаванай швэдзкім радарам паветранага назіраньня. Дадзеныя былі атрыманыя ад Каардынацыйнага цэнтру ратаваньня Швэцыі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва delfi.lt са спасылкай на Міністэрства абароны Літвы.

Самалёт знайшлі на марскім дне, на глыбіні 124 мэтры. Яго агледзела відэакамера падводнага робата судна Kuršis. Бартавы нумар самалёта адпавядае нумару паветранага судна, якое шукалі.

Экіпаж самалёта, 2 чалавекі, пакуль лічыцца зьніклым бязь вестак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG