Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусульманку засудзілі за заклік не адзначаць Новы год


Паводле сьледзтва, Эльвіра Султанахметава разьмясьціла ў інтэрнэце тэкст, у якім заклікала не сьвяткаваць Новы год.

Жыхарку расейскага гораду Першаўральск (Сьвярдлоўская вобласьць) Эльвіру Султанахметаву гарадзкі суд у панядзелак прысудзіў да 120 гадзінаў абавязковых прац, прызнаўшы вінаватай па артыкуле аб узбуджэньні нянавісьці альбо варожасьці і прыніжэньні чалавечай годнасьці.

Гэта практычна самы мяккі варыянт абвінаваўчага прысуду, які мог вынесьці суд, адзначае карэспандэнт Радыё Свабода. Паводле яго зьвестак, абарона мае намер абскардзіць вэрдыкт. 23-гадовая мусульманка Султанахметава віну не прызнае. Адвакат Раман Качанаў раней заяўляў, што ў выпадку пройгрышу справы ў абласным судзе, абарона зьвернецца з пазовам у Эўрапейскі суд па правах чалавека.

Паводле сьледзтва, у сьнежні 2012 году Эльвіра Султанахметава разьмясьціла ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» тэкст, у якім сьцьвярджала, што сьвяткаваньне Новага году непрымальнае для мусульман. Паводле адваката Качанава, абвінавачваньне грунтуецца, у асноўным, на заключэньні экспэрта з упраўленьня ФСБ па Сьвярдлоўскай вобласьці Сьвятланы Мачалавай, якая ўжо некалькі гадоў праводзіць так званыя лінгвістычныя экспэртызы. «Гэтыя экспэртызы зьяўляюцца, на нашу думку, абсалютна ненавуковымі, неаб’ектыўнымі, і робяцца, каб дагадзіць органам сьледзтва», — падкрэсьліў Качанаў.

Абвінавачаньне прасіла прызначыць Султанахметавай два гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі-пасяленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG